Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.
Знакавы рухУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧУ мінулым нумары «Нівы» каляндарная рубрыка была прысвечана круглай даце з дня стварэння «Мартыралога Беларусі» і руху Беларускі народны фронт «Адраджэньне». Але гэтая падзея найноўшай гісторыі і сама арганізацыя, якая стала знакавай, заслугоўваюць больш эмоцый, чым проста сухія энцыклапедычныя факты. Бо амаль усе мы, прынамсі маё і старэйшае пакаленне, перафразуючы знакамітага літаратара, выйшлі з «бэнээфаўскага шыняля». БНФ «Адраджэньне» быў запачаткаваны 35 гадоў таму ў кастрычніцкі восеньскі дзень 1988 года ў сімвалічным для беларускай сталіцы месцы — Чырвоным касцёле, які пры саветах быў Домам кіно і асяродкам інтэлігенцыі, а праз пару гадоў ужо быў вернуты вернікам. Сённяшнія цемрашальскія ўлады не забыліся таго факта і ў сваёй татальнай злосці да ўсяго беларускага забаранілі нават набажэнствы, фактычна зачыніўшы і забраўшы храм. Спярша БНФ «Адраджэньне» меў з тактычных мэт найменны прыдатак «за перабудову», які, аднак хутка адпаў, бо новы рух быў не за нейкую пераробку старога, а за ўтварэнне новай беларускай дзяржавы. І невыпадкова БНФ быў сугучным са сваімі папярэднікамі, якія ўтваралі семдзесят гадоў раней Беларускую Народную Рэспубліку (БНР). Утваралі БНФ спрэс вядомыя людзі, імёны бальшыні з якіх павінны быць упісаныя залатымі літарамі ў нацыянальную скарбонку культуры і гісторыі. Прыгадаем частку тых, каго ўжо няма сярод нас: Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Анатоль Грыцкевіч, (...) |