Ніва № 44 (3520), 29 кастрычніка 2023 г.

«І тут усё пачалося — з жэсту зразумення». Сухаволя кс. Папялушкі ва Усенародны дзень памяці непахісных ксяндзоў

Уршуля ШУБЗДА

Сухаволя памятае свайго выдатнага земляка. Зараз на будынку ліцэя, у якім вучыўся таксама і кс. Ежы Папялушка, размаляваная выява Блаславёнага. Што важнае, у час адкрыцця мурала, 20 кастрычніка, акцэнт быў зроблены на духоўную спадчыну Папялушкі, хаця сам мурал у некаторых інтэрпрэтацыях мог бы гэтаму пярэчыць. Калі гаварыць пра спадчыну кс. Ежы, вельмі часта акцэнт робіцца на важнай грамадска-палітычнай дзейнасці, якой часам трохі празмерна прыпісваецца нацыянальна-патрыятычная матывацыя, нават за кошт універсальнай — бо ўсеабдымнай — навукі Касцёла і любові да бліжняга, а Акопы і Саколка з’яўляюцца толькі зноскай да біяграфіі. Менавіта гэтыя ўмовы сфармавалі будучага Блаславёнага і яго ўласную нацыянальную, сацыяльную і культурную тоеснасць.

Урачыстасці ў 39-ю гадавіну смерці Блаславёнага пачаліся святой імшой у касцёле свсв. Пятра і Паўла ў Сухаволі. Былі прадстаўнікі ўлад, але найбольш уражвала моладзь са школ у Сухаволі і Дуброве-Беластоцкай, якая пераняла ўсе магчымыя функцыі, каб падкрэсліць сваю павагу для выдатнага земляка. У час пропаведзі ксёндз пробашч Тамаш Малышка падкрэсліваў, што Папялушка — чалавек з падляшскай вёскі ніколі не саромеўся свайго паходжання і веры ў Бога.

— У цяжкім перыядзе кс. Ежы быў для многіх сведкам надзеі. Імшы, якія адпраўляў за бацькаўшчыну ў касцёле св. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF