Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.
ІканастасАляксандр ВЯРБІЦКІ11 кастрычніка ў Вялікай зале беластоцкага Палаца Браніцкіх адбылася прэзентацыя незвычайнай знаходкі. Менавіта сёлета навуковыя працаўнікі Інстытута мастацтва Польскай акадэміі навук знайшлі на гарышчы філіяльнай Міхайлаўскай царквы ў Новым Беразове фрагменты іканастаса з XVII стагоддзя. Гэта надта ўнікальная знаходка, паколькі так даўнія помнікі нашай даўніны ў прынцыпе не захаваліся. Прыблізна з таго часу быў іканастас супрасльскай Дабравешчанскай царквы, якую гітлераўцы ўзарвалі ў ліпені 1944 года. На тэрыторыі Беларусі захаваліся фрагменты бадай двух такіх артэфактаў, якія ад бальшавіцкага культуркампфу захаваліся ў Жыровіцкім манастыры і ў Мікалаеўскай царкве Магілёва... Знаёмства са знаходкай будзе патрабаваць ведаў пра сам іканастас, таму спярша слоў некалькі пра гэты асаблівы стэнд не толькі з жывапіснымі біблейскімі сюжэтамі. Паводле багасловаў матэрыяльная сцяна іканастаса стварае сімвалічную граніцу паміж небам і зямлёю, граніцу, якая і раздзяляе, і яднае. Гэтая сцяна была б сляпая, калі б не было ў ёй акон. У тых вокнах стаяць Хрыстос, Марыя і святыя: тыя, якія былі тут, на зямлі, а цяпер ужо там. Ад іх падае на вернікаў містычнае святло. Яны спраўляюць нябесную літургію, якой зямная літургія з’яўляцца толькі рэхам і адбіткам. Стаяць на мяжы двух светаў, даказваючы, што Неба — сапраўднае... Іканастас гэта адзін з галоўных прадметаў храмавага дэкору. Канструкцыйна гэта перагарода паміж алтаром (...) |