Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.

За прычыненымі дзвярыма (ч.2)

Леанід ГАЛУБОВІЧ

Нярэдка адны і тыя ж словы ў творах Артымовіч штораз паўтараюцца — з верша ў верш — з рознай інтанацыяй і пратэстным сэнсам пры ўзаемаадносінах з іншымі словамі (час, іржа, бель, цень, сон, перадапошні і апошні дзень...). Адсюль супярэчлівае назіранне — адсутнасць (прынамсі, знешніх — відавочных і адчувальных) эмоцый, гэткі ціхамірны стан, у якім адбываецца ўнутранае пераасэнсаванне свайго і акаляючага жыцця, дзей і ўчынкаў... Нават назвы зборнікаў паказваюць на тую своеасаблівую „пазіцыю ёгі”, якую займае аўтар у працэсе сваёй творчасці: „роздумы”, „сезон у белых пейзажах”, „адплывае спакойнае неба”, „łagodny czas”... Падчас ствараецца ўражанне, што ў пераважнай бальшыні вершаў няма не толькі ўзрушэнняў, але і самога руху — фізічнага і душэўнага — ні ў прасторы, ні ў часе. Гэта як ціхая затока з люстраной паверхняй вады, у якую раптам падае кропля расы, апалы ліст альбо кімсьці кінуты камень — усплёск, кругі на вадзе... Духоўная медытацыя. Аддаленая асацыяцыя з вершамі Басё... Як следства, няма звычнай для традыцыйнай беларускай паэзіі, у тым ліку і сучаснай, цвёрда акрэсленай грамадзянскай пазіцыі, змагарскай лозунгавасці, трыбунна-барабаннай рытмікі, акторска-дэкламацыйнай найгранасці. Магчыма таму, што аўтар знаходзіцца па за межамі нашай балюча-грамадскай сітуацыі і нацыянальнай дыскрымінацыйнай прыгнечанасці? Але не думаю, што толькі таму.

Мне здаецца, што гэта, найперш, з прычыны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF