Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (69). Пах дзяцінства. Маёй маме Марыі прысвячаю

Андрэй СЦЕПАНЮК

«Пастарэлі вы», — гаворыць мая амаль дзевяностагадовая мама, глядзеўшы на мяне і на пяць гадоў старэйшага брата. Сапраўды, пастарэлі мы. Аказваецца, што наймалодшым з нашай сям’і быў бацька, які амаль пяцьдзясят гадоў таму памёр на сорак трэцім годзе жыцця. Размова вядзецца на хвіліну перад маім сентыментальным выездам разам з мамай у месцы яе, а ў нейкай ступені і майго, дзяцінства. Гэта амаль побач Бельска, але мама збіралася доўга. У такім узросце ўжо нічога не хочацца, гаварыла. Лепш глядзець на незвычайныя падзеі ў жыцці герояў бразільскіх і турэцкіх серыялаў — яны такія маладыя і прыгожыя.

Паездка можа не здзейсніцца з за кепскага надвор’я, дождж цяпкае ад ранніх гадзін, але, здаецца, усё вырашана канчаткова, едзем.

Маё дзяцінства — луг зялёны

ў брыльянтных колерах расы,

свежаўзараныя загоны,

варон крыклівых галасы

і пяцізубных цёрніц песня

ў далонях ранняе вясны,

і пах смалы, што душу песціць,

з вуснаў патрэсканай сасны,

і збажыны даспелай голас

у пераклічцы з васільком,

цяжкі наліты жытні колас,

што з папяросай-спарышом.

Так ўсё цудоўна, так прыгожа!

Вось каб жыццё не падвяло!

Далей бы бег за песняй збожжа

ў зубах з сарочкай за сяло.

Але загінула дарога

у лабірынце між гадоў...

Гадоў так многа, дарог многа (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF