Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.

Стала нас больш, хаця менш (ч.2)

Юрка ЛЯШЧЫНСКІ

Перапіс насельніцтва Польшчы 2021 года — нацыянальнасці па рэгіёнах

З аднаго боку радуе, што беларускую нацыянальнасць у апошнім перапісе насельніцтва заявіла больш за 56 тысяч грамадзян Польшчы, але з другога на Падляшшы нас стала менш. За апошнія дваццаць гадоў лік беларускага насельніцтва скараціўся амаль на палову. Калі ў 2001 годзе 95% (46 тысяч) беларусаў пражывала ў Падляшскім ваяводстве, зараз нас на этнічнай радзіме ўсяго 41% (23 тысячы). Астатнія, маўляў, рассеяліся па ўсіх рэгіёнах краіны. І гэта не да канца праўда, бо да гэтых астатніх залічаны і беларусы, якія эмігравалі з Беларусі і атрымалі польскае грамадзянства.

Сапраўды, амаль ва ўсіх ваяводствах Польшчы акрамя Падляшша лік беларусаў павялічыўся нават на 10-15 разоў. Для прыкладу, калі ў Ніжнесілезкім (Dolnośląskim) ваяводстве ў 2001 годзе з беларускай ідэнтычнасцю атаясамлівалася 150 (сто пяцьдзясят) чалавек, то цяпер (2021 год) — 3072 жыхары ваяводства. У Мазавецкім ваяводстве на пачатку стагоддзя пражываў 761 беларус, а дваццаць гадоў пазней 9271 чалавек назваў сваю нацыянальнасць беларускай. У Паморскім ваяводстве было 166 жыхароў з беларускай ідэнтычнасцю, а ў апошнім перапісе аказалася іх 2632 асобы. Найменш беларусаў зараз пражывае ў Апольскім ваяводстве — 486 чалавек (у 2001 годзе было іх дваццаць) і ў Свентакшыскім — 743 (было трынаццаць). У цэлым лік беларусаў павялічыўся амаль у кожным рэгіёне, акрамя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF