Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.

Нашто тыя выбары?

Міраслаў ГРЫКА

І ўжо пасля выбараў. З усіх палітычных сілаў, якія ўдзельнічаюць у выбарчай гонцы, ніводная не прызнае паразы. За адным выключэннем — Канфедэрацыя, якая вуснамі свайго лідара Славаміра Менцэна прызнала паразу на выбарах. Не таму, што яна з трэскам правалілася ў барацьбе за ўвагу выбаршчыкаў, а таму, што ледзь перавысіла межы грамадзянскай непавагі. ПіС, аднак, трыумфуе, атрымаўшы фактычную перамогу на выбарах рашэннем больш чым васьмі мільёнаў выбаршчыкаў. Аднак у палітычным сэнсе перамога гэтай партыі пірава. У новым туры выбараў яна страціла большасную перавагу ў парламенце, што не дазволіць ёй кіраваць самастойна. Нават яе верагодны, хоць і вельмі супярэчлівы, саюз з маргінальнай партыяй Менцэна не адменіць палітычнага прысуду, вынесенага выбаршчыкамі. Іх агульная большасць не пагадзілася з захаваннем кіравання партыі Яраслава Качынскага, галасуючы не столькі за «Грамадзянскую кааліцыю», «Трэці шлях» ці левых, колькі супраць захавання ўсё больш аўтарытарнага кіравання ПіС у Польшчы. Вось у чым загваздка! Мы не ведаем дакладна, наколькі выбарцы, якія галасавалі за гэтыя партыі, вераць праграмным дэкларацыям цяперашняй апазіцыі, а наколькі не вераць ужо папулісцкім маніфестам Качынскага. На электаральную перамогу пакуль прэтэндуюць і Дональд Туск, і Шыман Галоўня з Уладыславам Касінякам-Камышам, і Владзімеж Чажасты. Кожны з іх асобна, але толькі да пары. Калі яны хочуць ачысціць палітычны і сацыяльны беспарадак, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF