Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.
«Спакой нам толькі сніцца»Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНяма ў свеце спакою. На планеце амаль не застаецца кантынентаў без «гарачых кропак» і закладзеных палітычных «мінаў», якія неўзабаве могуць здэтанаваць і выбухнуць. Не пакідае адчуванне, што Усясветная вайна, якая прывідам ходзіць наўкола апошняе дзесяцігоддзе, вось-вось уварвецца і на нашу сумежную беларуска-польскую прастору, якую ніколі, прынамсі ў мінулым дваццатым стагоддзі, не абміналі агульнаеўрапейскія ваенна-палітычныя катаклізмы. Свет неяк вытрымаў дзве сусветныя вайны, але сучасная зброя становіцца ўсё больш тэхнічна дасканалай і новыя рэаліі вайны з патэнцыйным ужываннем ядзернай зброі, якая ўсё больш «распаўзаецца» па розных дзяржавах зямнога шарыку, пагражаюць знішчэннем усяму жывому. Зрэшты яна, вайна, і так ужо прыйшла на наша сумежжа. Проста пакуль не ў гарачым, а ў гібрыдным абліччы. У выглядзе падманутых мігрантаў з Афрыкі і Блізкага Усходу, якія завозяцца на мяжу, у выглядзе засланых шпіёнаў і купленых палітыкаў, у выглядзе зацятай чалавеканенавісніцкай прапаганды ва ўсіх магчымых формах. Пакуль ракеты не лятаюць, але напруга паміж Беларуссю і ўсімі суседзямі — Літвой, Польшчай, Латвіяй, Украінай, інспіраваная захопніцкай Расеяй, даведзена да максімуму. І даць гарантыі, што ўжо заўтра тыя ж маскоўскія ракеты з тэрыторыі Беларусі не паляцяць у бок Варшавы і Вільні, ніхто не можа. Вайна Расеі ва Украіне зацягваецца і вызваленне акупаваных украінскіх тэрыторый ад (...) |