Ніва № 43 (3519), 22 кастрычніка 2023 г.
Юбілей Віктара Сазонава!Сяргей ЧЫГРЫННеяк адзін беларускі журналіст спытаў у Віктара Сазонава, калі і дзе ён сябе адчувае вольным чалавекам. Віктар адказаў так: „Па-рознаму. Часамі на сваёй малой радзіме у Гальшанах. Часамі на Беласточчыне. Часамі на могілках нацыянальных герояў. Часамі як вып’ю віскі або самагонкі. Найчасцей як прыходзіць натхненне, каб пісаць...”. Мне здаецца, што натхненне пісьменніка і журналіста Віктара Сазонава не пакідае ніколі. І гэта вельмі добра. Каб толькі здароўя хапіла рэалізаваць тое, на што ёсць натхненне. А здароўя яму патрэбна шмат, каб працягваць у сваіх творах найперш узнімаць надзвычай важныя пытанні маральнасці, гістарычнай адказнасці, мінулага і будучага нашай краіны, дапамагаць чытачам разабрацца ў гэтым свеце, у якім мы жывём. Сёння талент Віктара Сазонава раскрыўся і раскрываецца найперш нейкай глыбіннай стыхійнай сілай. Сіла гэтая мэтанакіраваная, падпарадкаваная ўнутраным законам гармоніі, мэтазгоднасці. Творы пісьменніка пры ўсёй іх адкрытасці ў жыццё, унутранай як бы нязладжанасці эстэтычна надзвычай цэласныя, арганічныя. Гэтая мастацкая цэласнасць і арганічнасць, думаецца, дастаткова пераканальна сведчыць, што талент гэты сфармаваўся, акрэсліўся і выявіўся ў сваёй сутнасці. Хаця ўсё яшчэ ў літаратара наперадзе. Пісьменнік Віктар Сазонаў вельмі таленавіты чалавек. Кажу і пішу пра гэта не першы раз. І са мной могуць пагадзіцца ўсе тыя, хто яго ведае, хто яго любіць і паважае, і нават (...) |