Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.

Каралева Алена

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Нейкі час таму знаёмая запрасіла мяне на ладжаную ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку сустрэчу, прысвечаную каралеве Алене. Вельмі хацеў я туды трапіць, адвёў час, але сама гадзіну ці дзве перад заняўся нечым іншым, а калі спахапіўся, было ўжо запозна на сустрэчу падавацца. Усё ж такі тэма настолькі зацікавіла, што сам стаў корпацца ў датычных Алены сайтах і нешта даведацца, што гэта за важная асоба, якой імем названы парк у цэнтры Бельска — сама перад сядзібай тамашніх павятовых, гарадскіх і гмінных улад...

Польскі гісторык Эдвард Рудзкі пра ейную маці Сафію: «У 1472 г. церазь Нямеччыну, потым Балтыйскім морам ды Інфлянтамі цягнулася папскае пасольства, якое везла з Ватыкану ў Маскву Зою Палеалёг на шлюб зь Іванам ІІІ, вялікім князем маскоўскім. Маладая паходзіла з дынастыі, якая мела заслугі перад каталіцкай царквой і трагічны лёс. Адзін зь ейных стрыяў, імпэратар Іаан VIII, заключыў з Рымам у 1439 г. ведамую Флярэнтыйскую вунію, што павінна была пакласьці канец усходняй схізьме, а другі, імпэратар Канстанцін XII, па-геройску загінуў у 1453 г. пры захопе туркамі Канстанцінопаля. Бацька Зоі, Тамаш, яшчэ некалькі гадоў быў князем Марэі, [паўвостраў Пелапанес, які ў той час называўся Марэяй] але і гэтыя землі хутка занялі вызнаўцы ісламу. Пазьней сям’я прыняла апеку папы, якому Палеалёг перадаў каштоўную рэліквію, вывезеную з Канстанцінопаля, — галаву апостала Андрэя».

І далей: «Тамаш Палеалёг (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF