Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.
Надзея (ч.ІІІ)Віктар САЗОНАЎ— Ты што тупіш? — разарваў яго роздум Валерка. — Ідзём хутчэй паўзіраемся на новенькіх першакурсніц. Іх зараз у інтэрнат на Бульвары Ленінскага Камсамола засяляюць. Ёсць вельмі цікавыя экзэмпляры! — Мне трэба адну справу абцяпаць, — незадаволена адказаў Сымановіч. — Ды якія могуць быць справы важнейшыя?! Вось жа прыдурак! А раптам па заканчэнні вучобы нас з табой адправяць па размеркаванні лекарамі ў Хойнікі ці Брагін?! У зону засыпаную радыяцыяй?! Вось тады натуральным чынам у нас ахвоту адаб’е ад людзей жаночага полу. Гэта я табе кажу як медык медыку. Таму зараз трэба выкарыстоўваць кожную мажлівасць, — рагатаў Валерка. — Ды не пашлюць! — адмахнуўся будучы геній. — Ну цябе то можа і не. Ты ж у нас выдатнік, — не здаваўся Зязюля. — Сам выбіраць будзеш куды паехаць. А мяне, троечніка, дакладна туды запруць. Таму давай, падтрымай сябра. У мяне кожная хвіліна і кожная дзевачка можа стаць апошняй, — зарагатаў. От, гэты Валерка! Жартаўнік, бабнік, піяка... Як ён толькі да апошняга курса дацягнуў з такімі адносінамі да жыцця і да вучобы? І, здаецца, плячэй падтрымкі зверху не мае. Адзін з нямногіх, хто без блату паступіў. Зрэшты, хто яго ведае? Можа і ў яго ёсць які тайны сваяк, вось як і ў Сымановіча вынырнуў з той спадчынай? З самой Амерыкі! Пасля вайны багата яго сваякоў на Захад свае ногі ўносілі, каб іх тут бальшавікі не развярнулі наскамі ў адваротны бок. А (...) |