Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.
За прычыненымі дзвярымаЛеанід ГАЛУБОВІЧспіць яшчэ думка пра таго, хто чакае цярпліва дня свайго там, за нашымі дзвярыма... (Уладзімір АРЛОЎ) У сапраўдных паэтаў па сутнасці няма грамадзянскай біяграфіі. Ёсць — творчая і мастацкая. Таму з жыцця паэткі Надзеі Артымовіч нічога асаблівага, апроч афіцыёзу, невядома. Яна не схільная да публічнасці, але жыццё яе натуральнае, час ад часу наўмысна схаванае ўнутр, як той слімак у ракавіну... Для зацікаўленага чытача можна ўсё ж пазначыць, што нарадзілася яна 18 лютага 1946 года ў вёсцы Аўгустова Беластоцкага ваяводства ў Польшчы. Скончыла беларускую пачатковую школу і Беларускі агульнаадукацыйны ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча. Вывучала рускую філалогію на настаўніцкіх курсах у Беластоку і ў Варшаўскім універсітэце (1968-1982). Працавала перакладчыцай. З 1979 года жыве ў Бельску. Першы верш надрукавала ў 1970 годзе ў беластоцкай газеце „Ніва”. Выдала кніжкі вершаў: „Роздумы” (1985), „Сон у белых пейзажах” (1990), „Дзверы” (паралельна з кантэкстам Алеся Разанава, 1994), „Łagodny czas” (з паралельнымі перакладамі на польскую мову, 1998), „адплывае спакойнае неба” (1999), «Жоўтая музыка» (2005), «Краявід з невідочнай памылкай / Krajobraz z wadą ukrytą» (2018). Праўда, мне не зусім зразумела, чаму не вёсцы Аўгустова, як „калысцы” свайго нараджэння, а месцу пазнейшага пастаяннага пражывання — Бельску надае Надзея найбольшую паэтычную ўвагу. І ў сваім, агучаным Тэрэзай (...) |