Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.

Ізноў моляцца перад Карнянскай іконай Прасвятой Багародзіцы (ч.2)

Аляксей МАРОЗ

Сёлетнія святкаванні ў гонар Карнянскай іконы Прасвятой Багародзіцы пачаліся з усяночнай багаслужбы 2 верасня. Галоўным момантам свята была літургія 3 верасня, якая згуртавала многіх вернікаў і святароў. Свае малітвы галоўным чынам накіроўвалі яны да Хрыста і Божай Маці, якой гроб з плашчаніцай стаяў у цэнтральным месцы Міхайлаўскай царквы.

— Святкаванні ў гонар Карнянскай іконы Божай Маці спыніліся ў прыходзе, паколькі іконы не прывезлі з бежанства. Аднак дзякуючы хадайніцтву дабрачэсных людзей, малітвы да Божай Маці ўзнавіліся перад нованапісанай Карнянскай іконай Прасвятой Багародзіцы. Вякамі ішлі сюды паломнікі, неслі сваю радасць і сваё гора да Божай Маці, якая з’яўляецца заступніцай роду чалавечага, — заявіў мітрафорны протаіерэй Сяргей Корх, які ўзначальваў малітвы ў час літургіі.

У канцы ХХ стагоддзя ў Пецярбургу была знойдзена «Кніга цудаў перад іконай Божай Маці ў Старым Корніне». Выдала яе Беларускае гістарычнае таварыства ў Беластоку ў 1997 годзе, а выданне падрыхтаваў да друку і напісаў уступ беларускі гісторык, прафесар Антон Мірановіч. Кніга змяшчае паведамленні пра многія цудоўныя здарэнні, здзейсненыя пасля малітваў да Прасвятой Багародзіцы ў Корніне, пра эпідэмію 1707-1710 гадоў і пра цудоўныя аздараўленні пасля малітваў перад іконай. Сярод атрымаўшых дапамогу былі людзі розных веравызнанняў і розных грамадскіх саслоўяў.

З уступу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF