Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (68). І няма канца...

Андрэй СЦЕПАНЮК

І няма канца таму, што застаецца вечным. Але, пакуль што, ніхто не ўмее затрымаць адыходаў.

Гэта меў быць тэкст аб тым, што ў „Анталогію паэтак”, з вершамі выбранымі Вальжынай Морт, выдадзенай у 2023 годзе выдавецтвам „Пфляўмбаўм”, трапілі „нашы” паэтэсы — Надзея Артымовіч і Міра Лукша. І Надзеі не стала. Закрываецца чарговая кніжка жыцця, у тым выпадку, кніжка сціплая ў выглядзе, і неверагодна вялікая ў сваім змесце. Кніжка жыцця і паэзіі Надзеі Артымовіч.

Каб зразумець значэнне таго, што здарылася, напраўляюся на вуліцу Казімяжоўскую ў Бельску, каб вачыма ўяўлення пабачыць, як крочыць ёю Паэтка. Яна ідзе слядамі сваёй маладосці, спеласці, успаміну... Тут пачынаецца дарога на могілкі, да сваіх, да родных, да незабытых.

Маме прысвячаю

Мама

Твая рука непрыкметная

Сільная

Тваё слова ціхае

Шчырае.

Тваё сэрца

Вялікае.

Ты нясеш мой цяжар

Мама

Павер

Наступіць дзень

Калі мы пагаворым...

Надзея Артымовіч, ...Мама

* * *

„... веру ў вечнае хараство... Валі і Андрэю — Надзя Арт. Бельск, 26.02.1991 г.”

Толькі няхай не паплывуць слёзы. Трымаю ў руках невялічкі зборнік „Сезон у белых пейзажах”. Толькі разоў гартаў яго за тых больш за трыццаць гадоў і толькі цяпер звяртаю ўвагу на гэтае „Надзя Арт.”. І таксама у супольным з Алесем Разанавым зборніку (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF