Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.
Стала нас больш, хаця меншЮрка ЛЯШЧЫНСКІ, Радыя РацыяГалоўнае статыстычнае ўпраўленне ў Польшчы (GUS) агучыла канчатковыя вынікі перапісу насельніцтва краіны 2021 года. Нас цікавяць перш-наперш вынікі па пытаннях нацыянальнасці, мовы і рэлігіі. Вынікі агучаныя (прынамсі, тыя даступныя) у маштабе краіны і паасобных ваяводстваў наконт нацыянальнасцей, якія пражываюць у Польшчы і з’яўляюцца яе грамадзянамі. Свядома пішу пра нацыянальнасці (нацыянальна-этнічную ідэнтычнасць, бо гэтага датычыла пытанне перапісу), а не нацыянальных меншасцей. Чаму? Паводле закону ад 2005 г. у Польшчы, акрамя палякаў, пражываюць грамадзяне, якія залічаны да нацыянальных і этнічных меншасцей. Гэта беларусы, украінцы, расіяне, чэхі, славакі, немцы, літоўцы, габрэі (жыды) і армяне. У іх ёсць бацькаўшчыны-дзяржавы. Этнічнымі меншасцямі з’яўляюцца караімы, лэмкі, ромы (цыганы) і татары, якія не маюць сваіх дзяржаў. Вылучана таксама рэгіянальная мова — кашубская. Іншыя нацыянальнасці, якія пазначаны ў спісе, гэта проста людзі, якія па тых ці іншых прычынах з’яўляюцца польскімі грамадзянамі, а лічаць сябе таксама палякамі і непалякамі. Крыху складанае. У перапісе можна было пазначыць больш чым адну нацыянальнасць. Для прыкладу, адчуваю сябе беларусам і толькі беларусам або, беларусам, але і палякам. У пытаннях пра рэлігію і веравызнанне можна было назваць сваё веравызнанне, але гэта не быў (...) |