Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.
Няма выпадковых імёнУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧЗнайшоў падкову на шчасце — можна лічыць, што гэта звычайная выпадковасць. А з іншага боку — можа гэта якраз тая выкаваная падкова, якой табе наканавана ісці па гэтым свеце. Насамрэч у гісторыі як кожнага з народаў, так і ў жыцці асобнага чалавека, няма ніякіх адвольных супадзенняў. Адразу зацемлю, што ніколі не займаўся ні астралогіяй, ні нумералогіяй, ні нават анамастыкай. Але кожны чалавек, калі пачне ўважліва назіраць за пэўнымі з’явамі, працэсамі, назвамі, то можа заўважыць шмат сістэмнага і заканамернага. І якраз тое, што ў гісторыі вельмі шмат што паўтараецца. Масквой, Расеяй кіруе зараз трыумвірат Уладзіміраў (са стараславянскага гэтае імя азначае — «владеющий миром»), менавіта таму яна так імкнецца ўладарыць светам. Трое Уладзіміраў — гэта Уладзімір Пуцін (цяперашні начальнік дзяржавы), Уладзімір Ленін, які дагэтуль ляжыць у маўзалеі і, як ведама, «живее всех живых» (сугучнасць прозвішчаў таксама невыпадковая — адсюль і вынікае «ленінскі пуць») і ўрэшце Уладзімір Гундзяеў (цяперашні царкоўны патрыярх, вядомы для бальшыні пад іменем Кірыл). Усе гэтыя Уладзіміры складаюць як бы адно цэлае, своеасаблівую «тройцу», а агульны пазл склаўся ў канцы 1999 года (тры дзявяткі — гэта тры прыхаваныя перавернутыя шасцёркі!), якраз на зломе тысячагоддзяў. У гісторыі Расеі Уладзіміра Пуціна па характары дзеянняў найчасцей параўноўваюць з імператарам Мікалаем Першым. Прыгадаем тут, што менавіта гэты (...) |