Ніва № 42 (3518), 15 кастрычніка 2023 г.

Хтосьці скажа, што там многа Бельска, але Бельск упісаны ў сусветную літаратуру...

Ганна КАНДРАЦЮК

— Надзя была з нас усіх найбольшай, — кажа сусветнай вядомасці мастак і сябра паэтэсы Лявон Тарасэвіч. — Яна найбольшая ў беларускім слове. Гэта наш заслужаны, хоць непрызнаны, Нобель.

— Адна з найлепшых з’яў, якая была ў нас у паэзіі, не толькі сучаснай, а наогул, — сцвярджае Ціхан Чарнякевіч, літаратуравед, пісьменнік, сакратар Беларускага саюза пісьменнікаў.

— Асоба, якая стварыла інтэлектуальна-духоўны фармат для многіх людзей з майго пакалення, — дадае дыпламат Альжбета Бэзюк. — Я сама гляджу на родны горад яе вачыма, для мяне Бельск — гэта Надзя Артымовіч.

З узнёсласцю прыведзеных слоў, якія выказалі вядомыя людзі, сябры і знаёмыя паэтэсы, кантраставалі паводзіны святара, які ў час пахавання не сказаў слова пра асобу памерлай, а на пытанне, ці чытаў яе творы, адказаў без цені сораму: «Nie miałem tej przyjemności!»

* * *

Надзея Артымовіч адышла ў лепшы свет у аўторак, 3 кастрычніка г.г. Яе сэрца спынілася ў пяць гадзін раніцы, у бельскім шпіталі. Гэта быў апошні, вельмі сонечны, цёплы дзень кастрычніка.

— Яна сілай волі дачакалася сваёй любімай пары года, восені, — кажа мастак і музыкант Алег Кабзар, які прыехаў на паніхіду з Беластока. У дзень смерці нарысаваў ён карціну «Паэзія» і прысвяціў яе адышоўшай у лепшы свет. І пракаментаваў гэта словамі: — Надзя ў сваёй паэзіі, гэта чыстае святло!

Ці (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF