Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.
Было селішчаАляксандр ВЯРБІЦКІПадаюся ў падарожжа; гэтым разам з новага чыгуначнага прыпынку Białystok Zielone Wzgórza. На гэтым прыпынку спыняюцца скорыя цягнікі, а такім транспартам задумаў зараз пакарыстацца я. Найзручней мне дабрацца на той новы прыпынак па вуліцы Мікалая Гайдука. Патранаж гэтай вуліцы культурны, бо ж Мікалай Гайдук дзеіў дзеля ўзбагачэння нашых душ, асабліва нашай духовай спадчынай. Вуліца Мікалая Гайдука з’яўляецца прадаўжэннем вуліцы Экалагічнай. І яна быццам рака: яе «крыніца» кволенькая — гэта пратаптаная сярод кустоўя сцяжынка, якая далей набірае магутнасці і «ўліваецца» быццам вялікая сапраўды «рака» — з асфальтавым палатном, бардзюрамі і прыстойным асвятленнем — у вуліцу Octowa. І неўзабаве згаданы новы прыпынак. Гэты новы прыпынак з’явіўся ў месцы, дзе раз’язджаюцца чыгуначныя пуці з Беластока ў напрамку Бельска, Варшавы і Элка, амаль дакладна ў тым месцы, дзе ў агульнай сярэдзіне ХІХ стагоддзя перасекліся Варшаўска-Пецярбургская і Берасцейка-Граеўская чыгункі. На апошняй быў устаноўлены прыпынак Старасельцы. Яго назва, мяркую, пайшла ад вёскі Старасельцы, у вобрубе якой перакрыжаваліся названыя лініі. Зараз тая вёска з’яўляецца закінутай пад «калена» чыгункі ў Бельск вуліцай, з захаванымі панадворкамі вясковага характару, з дварнягамі за амаль кожным плотам. А сучасны гарадскі квартал Старасельцы апынуўся за абедзвюма гістарычнымі чыгункамі ад «ахрысціўшай» яго вёскі. Кароткі экскурс у (...) |