Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.
Надзея (ч.ІІ)Віктар САЗОНАЎ Але, нягледзячы на такія глабальныя разыходжанні ў поглядах на навуку і рэлігію са сваім начальнікам, яна яшчэ юнай медсястрой засталася працаваць на яго з двух прычын. Па-першае, больш яе ніхто нікуды не запрашаў, акрамя як назад у Лацінскую Амерыку моцным падзаднікам з крэпкай нагі эміграцыйнай службы Злучаных Штатаў. І хоць першай прычыны было цалкам дастаткова, каб застацца працаваць на звар’яцелага генія, сваю непрынцыповасць у важных для каталічкі пытаннях этыкі і маралі яна апраўдвала яшчэ і другой прычынай, што ў прафесара з яго даследаванняў ні халеры ўсё адно не атрымаецца, хай ён хоць здохне над імі, як галодны воўк над карцінай забітага бізона. Таму і не грэх яму крыху падыграць. Ды й жыць за нешта ж трэба... Ну а плаціць ён добра. Ён вельмі багаты і знакаміты настолькі, што можа сабе дазволіць пазычыць на піва самаму прэзідэнту, і нават можа пазычыць у самога прэзідэнта, у залежнасці ад сітуацыі. І прэзідэнт яму не адмовіць. І не скупы яе начальнік. Сам разбагацеў хутка, дзякуючы свайму медыцынскаму генію. Грошай не шкадуе на даследаванні. І іншым плаціць шчодра, толькі працуй і бездакорна выконвай яго ўказанні... А выконваць можна без рызыкі, што яны ўдадуцца. Так яна думала пра даследаванні свайго працадаўцы, бо на ўсё ёсць свае межы. Ёсць рэчы, якія немажліва зрабіць у прынцыпе, як немажліва вынайсці вечны рухавік. Марыя недзе пра той рухавік чытала, як вывучала (...) |