<Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

«Объединила нас бяда» — беларуская культура на эміграцыі

Уршуля ШУБЗДА

У беластоцкім і адначасна Беларускім хабе «Новая зямля» прайшоў канцэрт двух вядомых зорак беларускай рок-сцэны. Уладзімір Пугач і Раман Арлоў супольна выканалі самыя любімыя песні гурта «J:Mors», але таксама расказалі пра жыццё на ковчэге, якім заступаюць нелюбімае слова эміграцыя.

Уладзімір Пугач — франтмэн поп-рок-групы «J:Mors». Нарадзіўся 18 красавіка 1976 года ў Пінску, амаль трыццаць гадоў пражыў у Мінску. Менавіта тут стаў зоркай беларускай сцэны. Ён не толькі лідар і заснавальнік гурту «J:Mors», але і аўтар пераважнай большасці песень. Разам са сваім сябрам Арцёмам Лядоўскім зладзіў дуэт «No Logo», дзе абодва пісалі свае песні і па чарзе выступалі ў ролі вакалістаў. З сакавіка 2022 года жыве ў Варшаве, у якой, як падкрэсліў у Беластоцкім хабе, жывуць амаль усе людзі, з якімі сябраваў у Мінску.

Раман Арлоў — рок-музыка і кампазітар. Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў Мінскі лінгвістычны ўніверсітэт. Быў гітарыстам у гурце «J:Mors», аўтарам некаторых песень. У 2009 годзе стварыў музычны гурт «Ў нескладовае». Аўтар праекта для дзяцей, якога вынікам сталі казкі «Як літара Ў уратавала Каляды» ці «Як літара Ў вясну гукала».

У Беларускім хабе «Новая зямля» па вуліцы Вышынскага ў Беластоку 1 кастрычніка прайшоў канцэрт Рамана Арлова і Уладзіміра Пугача. Паглядзець двух вакалістаў разам прыйшло шмат людзей. Паміж добра вядомымі песнямі гледачы маглі ставіць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF