Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.
Ізноў моляцца перад Карнянскай іконай Прасвятой БагародзіцыАляксей МАРОЗСёлетнія святкаванні ў гонар Карнянскай іконы Прасвятой Багародзіцы пачаліся з усяночнай багаслужбы 2 верасня. Галоўным момантам свята ў гонар Карнянскай іконы была літургія 3 верасня, якую ўзначальваў мітрафорны протаіерэй Сяргей Корх, настаяцель Мікалаеўскага прыхода ў Белавежы. У час галоўнай багаслужбы сабралася многа вернікаў і святароў, якія свае малітвы галоўным чынам накіроўвалі да Хрыста і Божай Маці. Яе гроб з плашчаніцай знаходзіўся ў цэнтральным месцы Міхайлаўскай царквы. Паколькі гэта была першая нядзеля пасля Успення Прасвятой Багародзіцы, прыбыло многа маладых сужонстваў з дзеткамі. Успенскае свята доўжыцца каля тыдня і многія маладыя ў панядзелак — сёлетні галоўны дзень свята — былі на працы, а іх дзеткі займаліся ў садках або былі пад апекай бабуль. У вельмі цёплы, як на верасень, апошні перад новым навучальным годам нядзельны дзень дзеці і ўнукі жыхароў Старакарнянскага і суседніх прыходаў прыехалі з гарадоў, каб спярша памаліцца ў царкве св. Архістраціга Міхаіла ў Старым Корніне, а пасля наведаць сваіх бацькоў і дзядоў. Так зрабіў, між іншым, мой сябра, настаўнік Гайнаўскага белліцэя Ян Місяюк, які родам са Старога Корніна. Ён з жонкай, дачкой і сынам выходзілі з аўтамабіля, пастаўленага на абочыне дарогі, калі я пад’язджаў у наваколле царквы. Спаткаў я іх яшчэ ў час багаслужбы, але не было магчымасці, каб пагаварыць. Раней Янка Місяюк успамінаў пра (...) |