Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

Ліст Мацея Канапацкага

Сяргей ЧЫГРЫН

У пошуках звестак пра беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка, педагога, доктара філасофіі Францішка Грышкевіча (1904-1946), які быў родам з Сухаволі, звярнуўся ў 1992 годзе да Мацея Канапацкага (1926-2020) ў Сопат. Справа ў тым, што Францішак Грышкевіч быў настаўнікам Мацея Канапацкага ў Віленскай беларускай гімназіі.

Ды і сам Грышкевіч у свой час скончыў Віленскую беларускую гімназію і літаратурны факультэт Карлавага ўніверсітэта. З 1940 года загадваў беларускімі школамі Віленскай школьнай акругі. Падчас нямецкай акупацыі працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі. У 1944 годзе ўдзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе, за што быў арыштаваны ў Вільні, пасля заняцця яе Чырвонай Арміяй.

Францішак Грышкевіч актыўна друкаваўся на старонках многіх беларускіх выданняў. Асабліва актыўна ён супрацоўнічаў з часопісам „Студэнцкая думка”. Але жыццё яго было кароткім, пражыў беларус толькі 42 гады. Ён марыў напісаць праўдзівую гісторыю беларускай літаратуры. Але гэта Францішку Грышкевічу не ўдалося. У канцы 1944 года яго арыштавалі органы НКВД і пасадзілі ў мінскую турму. Допыты праводзіў сам шэф НКВД Лаўрэнцій Цанава. Яны былі цяжкімі і здзеклівымі. Ідучы на чарговы допыт, Францішак Грышкевіч выскачыў праз турэмнае акно на вуліцу і забіўся...

У сваіх хатнім архіве адшукаў ліст-адказ ад Мацея Канапацкага наконт маёй просьбы даслаць успаміны пра Францішка Грышкевіча. Вось што ён пісаў мне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF