Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

Выбары з беларусамі

Яўген ВАПА

Нядзельны пасляабедзенны час першага дня кастрычніка. Надвор’е прыгадала нам, што восень ужо не за гарамі і лясамі. Распешчаным гарачымі вераснёўскімі сонечнымі прамянямі неяк нам дзіўна прывыкнуць да той жоўта-халадаючай пары года. Самому прыйшлося мне пакарыстацца гарачым надвор’ем мінулага месяца, калі па поўнай праграме можна было купацца ў возеры і цешыцца прыгажосцю Божага свету. Ну і ўзрост спеласці неяк дазваляе больш задумвацца і захапляцца вечнай красой небна-зямнога космасу чалавечага існавання. Пах прыроды жыцця абвостраны асабліва на зломе летня-восенскага перыяду, калі вечаровы пікнік у кроплях дажджу і пах соснаў кружыць галовы. Нага за нагою сунецца паволі хараство прыроды ў восеньскім настроі вальса. Эх, неяк пацягнула ў бок настальгіі і прамінання, бо ж ужо добра разумею, што нічога два разы не здарыцца, а лавіць хвіліны шчасця — гэта ўмеласць пагадзіцца з цячэннем часу свайго зямнога жыцця.

Аднак на польскім палітычным панадворку тэмпература унутрыплемянной вайны і разні з кожным днём да тэрміну галасавання 15 кастрычніка ўсё ідзе ўгару і ўгару. Ці ж можна перасякаць чарговыя межы абвінавачванняў ва ўсялякіх здрадах, іграння на эмоцыях дарослых — адклікаючыся да свету, будучыні дзяцей, пужаць апакаліпсічнымі вобразамі жыцця ў Польшчы, калі не пераможа менавіта той адзіны лагер улады, ці апазіцыі. І калі нехта ўжо з іх пераможа, то на другі дзень пераможцы будуць выбудоўваць нацыянальную, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF