Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

Бурбалкі

Міраслаў ГРЫКА

Здаецца, вядомае выслоўе пра тое, што «ў дзяцей і рыб няма голасу», даўно састарэла. Нашы шалапутныя дзеці маюць аб чым пагаварыць, неабавязкова ў патрэбны час і неабавязкова на тэму. Што тычыцца рыб, сучасная навука рашуча разабралася з памылковым меркаваннем, што рыбы не размаўляюць паміж сабой, таму што яны могуць смяротна захлынуцца вадой. Але ж чым больш яны п’юць вады, тым лепшыя яны маюць зносіны паміж сабой. У водным асяроддзі гук разыходзіцца значна хутчэй і лепш, чым у атмасферы Зямлі. Дык чаму б рыбе не пакарыстацца гэтым асяроддзем, так як чалавеку паветрам? Размаўляюць адзін з адным яны пастаянна, пстрыкаючы жабернымі вечкамі і ротам. Аб чым гавораць? Бог ведае. Але ў адрозненне ад людзей, не ліюць праславутую ваду. Яны фільтруюць яе праз сіта сэнсаў, пакідаючы толькі кандэнсаванае паведамленне, узнятае з каламутнай вады. «Ліць ваду» — сфера чалавечых істот, якія пастаянна губляюць здольнасць разумець разбаўленыя словы. Паспрабуйце заўважыць рыбу ў каламутнай сажалцы! Або талковае слова ў тарабаршчыне! Адзін польскі класік сказаў, што «ёсць праўда, але ёсць і больш сапраўдная праўда». Ці гэта мо сэнсавая памылка? Не! Гэта было наўмыснае пераблытванне сэнсаў. Мне гэта не падабаецца. Ёсць шмат спосабаў зносін, не толькі словамі. Нядаўна я з нейкай збянтэжанасцю прачытаў, што звычайныя селядцы выпрацавалі вельмі своеасаблівы спосаб зносін са сваімі сабратамі... Праз анус. У любым выпадку, праз другі бок яны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF