Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

Грэх наракання

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Польшча жыве зараз парламенцкімі выбарамі. У гарадах краіны процьма выбарчых плакатаў і банераў, якія часам можна ўбачыць у самых незвычайных месцах. Кожны ролік на ютубе, прычым самай разнастайнай тэматыкі, перыядычна перапыняецца выбарчай рэкламай. Дакладней антырэкламай, дзе ўлада і апазіцыя бязлітасна страляюць адзін па адным. Уражанне, што пераважае менавіта антырэклама. І гэта хіба сведчыць пра градус разыходжанняў і нават нянавісці ў польскіх палітычных колах. Напэўна нешта падобнае адбываецца і ва ўсім грамадстве. Адлюстроўваю тут і далей выключна свой асабісты погляд, як назіральніка збоку.

У нядзелю ў Варшаве прайшоў так званы «Марш мільёнаў сэрцаў», арганізаваны польскай апазіцыяй. У цэнтр сталіцы выйшлі соткі тысяч пратэстоўцаў. І як звычайна, уладныя інфармацыйныя рэсурсы заніжаюць іх колькасць, а апазіцыйныя — завышаюць. Зразумела адно — што цяперашняе польскае грамадства выразна расколатае. І падзеленае яно прыблізна папалам, як гэта часта бывае ў розных дзяржавах у час важных выбарчых кампаній. І што няма паўтаноў ці адценняў — ёсць толькі белае і чорнае. Калі сфармуляваць сцісла, то галоўнае ў наступным: кіроўная партыя вінаваціць апазіцыю ў тым, што яна шчыльна супрацуе з Масквой і Берлінам і не лічыцца з нацыянальнымі інтарэсамі Польшчы, апазіцыя з іншага боку закідае цяперашняму ўраду недэмакратычны стыль кіравання з імкненням да таталітарызму і ўзурпацыі ўлады, а таксама еўрапейскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF