Ніва № 41 (3517), 8 кастрычніка 2023 г.

Дзясяты беларускі фэст у Войшках

Міра ЛУКША

Беларускі народны фэст у Войшках у гміне Юхновец-Касцельны — другі ў іх па чарзе, а дзясяты сёлета, арганізаваны Беларускім грамадска-культурным таварыствам. Як абяцаў уцешаны ўдалым і шматлюдным мерапрыемствам солтыс Войшак гаспадар Янка Бручко, не апошні ён у гэтай прыгожай і багатай вёсцы. А будзе яна, мясцовасць, дзе кожная хата аздобленая ад сцен па дахі беларускімі разнымі ўзорамі, яшчэ і больш выгадная для жыхароў і турыстаў — па аднаўлянай шырокай вуліцы.

— О, гэта дзякуючы солтысу Яську Бручко, які дагаварыўся з Беларускім таварыствам, каб сарганізаваць нам файную беларуску імпрэзу! — кажуць задаволеныя гледачы.

— А мы дзякуем, — дадае старшыня БГКТ, — суарганізатарам, значыць войту гміны Юхновец-Касцельны, дырэктару Асяродка культуры ў гміне Юхновец-Касцельны ды ўсім супрацоўнікам, заангажаваным у арганізацыю імпрэзы. Асаблівыя словы ўдзячнасці належаць солтысу Янку, без дапамогі якога фэст проста не адбыўся б. І не забываем пра нашага галоўнага спонсара, значыць Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, за што вельмі дзякуем. Вам таксама, дарагія артысты, належыць падзяка...

Вёска гадамі ляжала па за асноўнымі дарогамі — з Беластока праз Станіславова ішла дарога сюды, якая да кастрычніка 2021 года лічылася найгоршай у рэгіёне — гэта была так званая «ангелька». Толькі з аднаго боку асфальт, з другога жвір. Ой, чаго там не было — многія кіроўцы, нягледзячы на правабаковы рух (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF