Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.

У дарогу

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У пачатку верасня ехаў я на беластоцкім гарадскім аўтобусе лініі «3». Выязджаючы з прыпынку насупраць вуліцы Рыжскай, аўтобус раптоўна затармазіў: нейкая легкавушка бестурботна заехала перад ім дарогу. Пасажыры пападалі, у тым ліку і тыя, што сядзелі. Побач мяне лопнула ахоўная шыба каля дзвярэй. Шчасліва, ніхто з пасажыраў не быў паранены...

У гэтым выпадку пашчасціла. Але здараецца шмат аўтобусных выпадкаў, дзе пасажыры атрымліваюць раненні, у тым ліку і смяротныя. У мінулым годзе такі адзін выпадак здарыўся ў Варшаве, дзе ў выніку падобнага «майму» тармажэння, ад атрыманай траўмы адзін пасажыр ад’ехаў у «лепшы свет». Чалавек падаючы ўдарыўся галавою і ў выніку траўмы памёр у бальніцы. А аўтобус мусіў раптоўна тармазіць перад няўважліва паварочваючайся легкавушкай — гэтак жа, як і ў «маім» выпадку ў Беластоку. Стоячы ў гарадскім аўтобусе абавязкова трэба трымацца поручняў!

У Варшаве ў 2020 годзе было 65 выпадкаў з раптоўным тармажэннем, у 2021 годзе 47, а ў мінулым 48. Віноўнікі найчасцей выходзяць цэлымі, калі няма сутыкнення. А яго не бывае, калі шафёр аўтобуса пакажа выдатны рэфлекс і раптоўна затармозіць — але тады бяда пасажырам. У мінулым годзе ў Варшаве былі ў такіх выпадках паранены 79 пасажыраў, 37 іх гэта асобы пажылыя, якім за шэсцьдзесят, а такім траўмы асабліва цяжка вылечваюцца і яны найчасцей застаюцца калекамі да канца сваіх дзён.

На момант перакінемся з Варшавы за акіян. У ЗША штогадова (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF