Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.

Падчас вайны яго ратавалі „дзеравяшкі”

Сяргей ЧЫГРЫН

12 чэрвеня споўніўся 121 год з дня нараджэння мастака і разьбяра па дрэве Уладзіміра Мацюка (1902-1989).

Уладзімір Мацюк нарадзіўся 12 чэрвеня 1902 года ў Беластоку ў сям’і беларускага фельчара Язэпа (Іосіфа) Мацюка. Язэп Мацюк быў родам з вёскі Гернікі Слонімскага павета. У пачатку ХХ стагоддзя ён жыў і працаваў у Беластоку. Там малады фельчар пазнаёміўся з дзяўчынай Людмілай, якая была са збяднелага роду Антыпаровічаў з Нараўкі. Людміла і Язэп пакахалі адзін аднаго, пажаніліся і шчаслівыя жылі ў Беластоку. Хутка ў іх нарадзілася пяцёра дзяцей, Валодзя па ліку быў трэцім.

Але заставацца шчаслівымі беларускай сям’і перашкодзіла Першая сусветная вайна і бежанства. Іосіфа Мацюка мабілізавалі ў расійскае войска і накіравалі працаваць эпідэміялагічным фельчарам у адзін з земскіх шпіталяў Падольскай губерні, які знаходзіўся каля самай лініі фронту. Але ў 1916 годзе ён захварэў на тыф, прыехаў да сям’і ў горад Калуга, дзе хутка памёр. Менавіта ў Калугу ў гэты час была з Беластока эвакуіравана Людміла Мацюк з дзецьмі. І на яе плечы ляглі ўсе сямейныя клопаты.

З маленства ў братоў Аляксандра і Уладзіміра Мацюкоў выявіліся здольнасці да малявання. Таму лепшым падарункам для братоў заўсёды былі пэндзлікі і фарбы. Валодзя наведваў гурток выяўленчага мастацтва. А для першай выставы ў гуртку ён выразаў з дрэва фігурку хлопчыка, які кідае камень.

У Калузе Уладзімір Мацюк (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF