Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.

Гайнаўскі пленэр разьбы па дрэве стаў традыцыяй

Аляксей МАРОЗ

У сёлетнім дваццаць першым выпуску Гайнаўскага пленэру разьбы па дрэве цікавыя работы выканалі беларусы і палякі з Польшчы і мастачка з Украіны, якая зараз жыве ў Польшчы.

У разьбяра Юры Іваціка з Гайнаўкі — вышэйшая мастацкая адукацыя, а яго працы гэта ў вялікай ступені абстрактныя скульптуры, якія заслугоўваюць асаблівай увагі. Можна сказаць, што ён ужо пастаянны ўдзельнік Гайнаўскага пленэру разьбы па дрэве і толькі ў першым адноўленым яго выпуску не прымаў удзелу.

— Мае скульптуры ў пэўным сэнсе абстрактныя, звяртаюся на іх да кшталтаў, якія можна ўбачыць у натуры. Спасылаюся да стыхійнасці ў прыродзе і выконваю свае скульптуры без ранейшай падрыхтоўкі праектаў. Спачатку гляджу, якая структура драўніны. Калі, напрыклад, ёсць дзірка ўсярэдзіне або шчыліна, стараюся так апрацоўваць, каб гэтыя месцы не перашкаджалі. Намагаюся ліквідаваць непатрэбнае або так выправіць гэтыя месцы, каб у будучыні скульптура не раскалолася. Калі вырэзваю адно ў драўніне, тады бачу, як рэзаць далей, — сказаў гайнаўскі разьбяр Юры Івацік.

Першыя тры адноўленыя пленэры разьбы па дрэве адбываліся каля будынка Гайнаўскага дома культуры. Там была асаблівая абстаноўка для працы разьбяроў — пад старымі таўшчэзнымі дубамі, якія растуць у розных месцах Гайнаўкі, між іншым непадалёк участка Гайнаўскага белліцэя. Аднак пляцоўка выдзеленая надлясніцтвам была намнога большай і адны разьбяры не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF