Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.

Новая святліца і Свята бульбы

Уршуля ШУБЗДА

Шымкі, Новая Воля, Саколе, а зараз прыйшоў час на Юшкаў Груд. 23 верасня ўрачыста адкрылі вясковую святліцу, якая, па словах бургамістра Марка Назаркі, будзе «месцам сустрэч». У гміне працуе ўжо некалькі такіх пляцовак, якімі карыстаюцца дзеці, але таксама і дарослыя. У святліцах можна адзначаць святкаванні — ладзіць хрэсьбіны ці дні нараджэння. Трэнд гміна Міхалова магчыма зачэрпнула ад усходніх суседзяў, з Беларусі, дзе такія інстытуцыі ніколі не закрываліся і выконвалі важную грамадска-культурную задачу. Прытым цэлае мерапрыемства прайшло пад шыльдай свята ўраджаю — Свята бульбы.

Вясковая святліца — не толькі месца для самых малых жыхароў Юшкавага Груда, але і для ўсіх астатніх. Новы будынак мае змяшчаць яшчэ асяродак здароўя. Ужо паўстала дзіцячая гульнявая пляцоўка, а ў будучыні, як падкрэсліў бургамістр, па жаданні жыхароў, можа таксама паўстаць спартзала, ці «што заўгодна».

— Святліцай і асяродкам здароўя, які адкрыецца да канца года, — сказаў Марк Назарка, — неўзабаве будзеце поўнасцю карыстацца. Са свайго боку хачу сказаць, што гэта была вельмі цяжкая будова. Мы рабілі гэта ў час пандэміі, шалёнай інфляцыі. Мы першапачаткова разлічвалі, што інвестыцыя будзе каштаваць гміну 700 тысяч злотых, але пасля таргоў аказалася, што кошт склаў мільён трыста, так што многа трэба было б дакласці да новабудоўлі. Таму я за дапамогай звярнуўся да жыхароў гміны — радных, дзеячаў. Той аб’ект паўстаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF