Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.

Зямля адабраная

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Пачну з невялікага экскурсу ў нядаўнюю гісторыю. 1 кастрычніка 1991 года была прынята пастанова Вярхоўнага Савета Беларусі аб прызнанні права прыватнай уласнасці на зямлю. Парламентарыі тады займаліся чым ім належыць паводле азначэння асноўнай дзейнасці і ўжо 16 чэрвеня 1993 года, якраз 30 гадоў таму, — Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў ужо Закон «Аб праве ўласнасці на зямлю». Заканадаўства Беларусі ўпэўнена ішло ў бок замацавання правоў чалавека на прыватную ўласнасць. Узнікалі магчымасці індывідуальнага прадпрымальніцтва. У цяжкіх варунках пераходнага перыяду мабільныя і крэатыўныя людзі спакваля і пакрысе развівалі свой дробны бізнес, стваралі новыя працоўныя месцы, сталі набываць заходнія, яшчэ якасныя, машыны, будаваць уласныя дамы, адчуваць сваю незалежнасць ад усёмагутнай дзяржавы з яе кантролем, жорсткай рэгламентацыяй і размеркавальнасцю. Пазней гэтыя 90-ыя гады сталі называць «ліхімі», і толькі зараз многія ўсведамляюць, што гэта былі найлепшыя гады ў найноўшай гісторыі Беларусі.

Гэты натуральны, хоць і досыць цяжкі пераход, асабліва для старэйшага пакалення, працэс шляху ад савецкага сацыялізму да новай сістэмы ўладкавання і жыцця, быў перапынены ўжо ў 1994 годзе. Тады прайшлі першыя і адзіныя дэмакратычныя выбары прэзідэнта краіны, і да ўлады чарговы раз прыйшлі бальшавікі. Гэтыя чарговыя «саветы» мелі на гэты раз нібыта мясцовае аблічча, але сутнасць іх засталася нязменнай — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF