Ніва № 40 (3516), 1 кастрычніка 2023 г.
Увесь час у беларускай кампанііМіра ЛУКШАВіктар Бура. Здавалася б, «не да здарця»! Для нас, аднагодкаў «Нівы» і Беларускага таварства — у беларускай кампаніі ад заўсёды. На Беласточчыне, у Беларусі. Як толькі мы зведалі беларускія літары, ад маленства ў семяноўскай школе, ведалі, што той невялічкі рухавы дзядзька, чорны як грак і аж з сінімі ад моцнага заросту, хаця гладка і элегантна паголенымі шчокамі — карэспандэнт «Нівы», беларускі «зарэчанскі» дзеяч (з забандарскіх Рыбакоў за ракой Нарвай), што жыве ён у Гайнаўцы і працуе ў бальніцы ды дзейнічае ў беларускім таварыстве. І што нас, малых, здзіўляла, з усімі намі быў на ты — ён, узросту нашых бацькоў ці нават старэйшы, на наш «добры дзень» (а мы першыя віталіся з усімі чужымі дзядзькамі ці цёткамі) аддаваў нам «чэсць». І ягоныя словы, таксама пра нас, чыталі мы ў «Ніве», якую кожную пятніцу прыносіў нам у школу дзядзька Шыманюк. І на ўсіх беларускіх фэстах, якія ладзіліся ў ваколіцы, заўсёды было поўна рухавага дзядзькі Віктара, і так заўсёды, і здавалася б, назаўжды. З усім беларускім актывам, ці з Гайнаўкі, ці ва ўладах БГКТ, ці ў сябрыне бандароўскай, на розных гасцёўнях. А яго ўжо няма. Жорсткая хвароба спаліла яго, і адышоў сярод блізкіх у родных Рыбаках — жонкі, дачок, сяброў, якія ў той беларускай кампаніі спявалі, стваралі родную культуру кожны як мог і ўмеў. І ягоныя словы, шчырыя, беларускія ад усёй душы, сказаў бы, што часам пампезныя, экзальтаваныя: „Нельга забыць 2006 год, (...) |