Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.
Нагорныя скарбыАляксандр ВЯРБІЦКІМацейкава гара зараз парослая галоўным чынам адносна маладымі соснамі, значыць каля паўвека таму тут найверагодней быў выган, на які выганялі авечак. Але калі нашы авечкі падаліся ў «эміграцыю», а воўну паспяхова замянілі штучныя валокны, тады гара стала зарастаць. Апрача соснаў там толькі такая расліннасць, якая не мае вялікіх глебавых патрабаванняў. Мацейкава гара высіцца над ракою Нарваю, як падобныя горы ў Драгічыне, Мельніку ці Суражы. Адно толькі яна не такая крутая, але больш разлеглая чым названыя. Беручы пад увагу, што побач знаходзіліся залежы балотнай руды, на гары магло быць паселішча, якое было цэнтрам колішняга прагрэсу. Расійскі археолаг Фёдар Пакроўскі ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» з 1895 года так напісаў: «Тарнопольской вол., Волковысского уезда. На З[ападе]. от дер. Луков, на правом берегу реки Нарева, находятся следы первобытной стоянки. При исследовании этого места в 1880 году г. Глогером, здесь найдено было несколько кремневых ножиков, нуклеусов, осколков кремня и черепков старинной глиняной посуды. Вообще, стоянка эта, сравнительно с другими однородными местами, не отличается богатством находок». Луков гэта памылковая назва Лукі... Летапісных запісаў пра тое, што было на Мацейкавай гары, няма, бо ў здагадваны час сюды пісьменнасць не дайшла. Затое маем крыху легенд пра гару, бо горы звычайна асацыяваліся з нечым таемным, пагрозлівым. Адну з такіх маляўнічых легенд (...) |