Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

Сапсаваны тэлефон

Андранік АНТАНЯН

Калісьці значная частка сацыяльных і эканамічных сувязей трымалася на гарадскім тэлефонным даведніку. Гэтая, да другой паловы 1990-х, не вельмі тоўстая кніга жыла ў дамах побач з апаратам і ў патрэбны момант дапамагала звязацца з установамі або, напрыклад, малазнаёмымі людзьмі.

Вядома, тэлефонныя станцыі таксама мелі сваю службу даведкі, але звычайна аператыўней і прасцей было разгарнуць кнігу на патрэбнай старонцы.

У застойным СССР тэлефонная сетка развівалася паволі (чэргі на падключэнне да гарадской сеткі цягнуліся шмат гадоў), таму такія выданні выходзілі рэдка і жылі ў сем’ях дзесяцігоддзямі, абрастаючы глосамі з дапісаных уручную важных нумароў і інклюзамі дакладзеных старонак з важнымі, а часам унікальнымі звесткамі. Савецкая сістэма разумела сябе і свае інстытуцыі як вечныя, таму кантакты не патрабавалі змен: Цэнтральны гастраном або лазню на Сялянскай праз дзесяцігоддзі ты мог знайсці на тым самым месцы.

Адной з ключавых рысаў тагачаснай сувязі былі памылкі: хтосьці няўважліва накручваў нумар дыскам і трапляў да іншага абанента, дзесьці недакладна працавалі аналагавыя станцыі і злучалі цябе не з тым, з кім тым збіраўся пагаварыць, часам падняўшы слухаўку таксафона (о, ці хто напіша годную эпітафію самай даступнай тэхналагічнай цаццы нашага дзяцінства?) можна было далучыцца да чужой размовы. Дакладнасці было малавата, але ў недасканаласці, непрадказальнасці ёсць свой шарм, натуральна, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF