Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

Канцэрты Міхася Забэйды-Суміцкага на Беласточчыне, 1942 год

Сяргей ЧЫГРЫН

Таленавіты беларускі спявак Міхась Забэйда-Суміцкі (1900-1981) вельмі любіў Беласточчыну. Першы раз напярэдадні Другой сусветнай вайны спявак радаваў беларусаў Беласточчыны сваімі песнямі толькі адзін раз у 1937 годзе. Вельмі жадаў ён выступаць тады часцей, але польскія ўлады не давалі дазволу на гастролі.

Прайшлі пяць гадоў. І Міхась Забэйда-Суміцкі зноў завітаў на Бацькаўшчыну. Ішла вайна, але немцы гастролям не перашкаджалі, ды і не пярэчылі гэтаму. Таму ў кастрычніку 1942 года Міхась Забэйда-Суміцкі зноў прыехаў на Радзіму з разнастайнай канцэртнай праграмай. У Беластоку і ў Бельску пра гастролі беларускага спевака паведамлялі афішы і газеты. Яны пісалі, што 9 кастрычніка спявак ладзіць канцэрт у Беластоку, 10 кастрычніка — у Ваўкавыску, 15 — у Бельску, 19 — у Гародні.

4 кастрычніка 1942 года газета „Новая дарога” на першай старонцы надрукавала афішу пра канцэрт вядомага беларускага тэнара, спевака Міланскай оперы Міхася Забэйды-Суміцкага. На афішы ўсе змаглі прачытаць, што канцэрт адбудзецца ў зале кінатэатра „Капітоль” у Беластоку на вуліцы Ліпавай, 70... У праграме канцэрта — нямецкія, італьянскія песні, а таксама беларускія народныя песні.

18 кастрычніка 1942 года „Новая дарога” надрукавала афішу на першай старонцы пра канцэрт беларускага спевака і ў Бельску, паведамляючы, што ён адбудзецца ў зале гарадскога кінатэатра. Арганізатарам канцэртаў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF