Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (67). Від з акна

Андрэй СЦЕПАНЮК

Неяк незвычайна пачаўся верасень, новы навучальны год, а адзіным маім абавязкам застаецца ў сваю пару прыняць лякарствы — дык я на адпачынку з за стану свайго здароўя. І не трэба нікуды ісці, нідзе спяшаць, нічым турбавацца. Гавораць, што так жывуць нармальныя людзі, а мне з нагляду, не так яшчэ доўгага, здаецца, што так жывуць пенсіянеры. Трэба затым пашукаць сяброў свайго часу, але найлепш не сярод удзельнікаў рэаліты-шоў. Няхай яны надалей ідуць сваёй дарогай і няхай здаецца ім, так як яшчэ не так даўно здавалася мне, што свет без мяне не абыдзецца, а ўсё, што важнае, круціцца побач месца, у якім знаходжуся я сам.

Час сам па сабе

Ахвотна цячэ.

Шалеюць то сьпёка,

То сьцюжа.

Жыцьцё не адпускае

Яшчэ.

Ды ўжо й не трымае

Дужа...

30.VII.2012

Рыгор Барадулін, З узростам

* * *

Але ж гэта ўсё ж такі цікава, што можна рабіць, не хадзіўшы на працу? Спадзяюся, што адкрыецца перада мною незвычайны свет незлічоных магчымасцей. Давай затым, Сцепанюк! Пачынаем вучыцца новаму жыццю! А каб лепш яму навучыцца, займаю месца пры акне і пачынаю назіранне. Вучыцца трэба ад тых, якія ўжо маюць свой досвед. Але пакуль што свой вобраз прадстаўляе сама прырода. Можа затым выпадала б навучыцца, як называюцца дрэвы, на якія гляджу кожнага ранку столькі ўжо гадоў. Але спецыялістка па прыродзе пайшла на працу, затым мая навука (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF