Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

Маўчалі сорак гадоў

Міхал МІНЦЭВІЧ

Не ведаю, як справы маюцца ў вялікіх гарадах, але ў малым мястэчку, як Орля, людзі жывуць быццам у вялікай сям’і — амаль усе — апрача новапасяленцаў — знаюцца і, натуральна, цікавяцца мясцовымі навінамі і чуткамі. Маюць супольныя ўспаміны з маладых гадоў, прыгадваюць будынкі і краявіды, якіх ужо няма. Тужаць па мінулым. Успаміны з маладосці хіба найбольш помняцца нам усім.

Час праходзіць хутка. Мінае паўвечча, а здаецца, што падзея была нядаўна. Таму і я рашыў прадставіць аўтарскую фатаграфічна-гістарычную выставу (гэта мая другая выстава цягам паўгода) «Орля ў 1980-х гадах». Былі гэта гады сапраўднага росквіту Орлі (пісаў я пра гэта ў «Ніве» ад 19.07.2020 г.). Вельмі змястоўная, вартасная і чаканая жыхарамі праграма выставы, на якую склалася шмат юбілеяў. Напрыклад, 30-я гадавіна здачы ў карыстанне новага школьнага будынка ды 40-я гадавіна заснавання Грамадскага камітэта пабудовы школы. Усе папярэднія гмінныя ўладары ігнаравалі ўшанаванне тых падзей; і цяперашнія таксама — войт і дырэктарка школы. Яны папросту не хацелі ў мяне пра гэта слухаць. Мабыць, з за гэтага не знайлося месца маёй выставе ў будынку Гміннага цэнтра культуры ў Орлі, а пасля нават абструкцыя мерапрыемства, калі я рашыў зрабіць гэта на сваім панадворку. Але па чарзе...

Адкінулі найдаражэйшае жыхарам

Ужо пры канцы снежня 2022 года, пасля маёй выставы рысункаў тушшу і пяром, якая паказвалася ў будынку арлянскага ГЦК, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF