Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

Сямятычы. І з-над Буга, і з-над Нарвы

Міра ЛУКША

«Беларускі народны фэст» — пад імпазантнай сцэнай у Сямятычах над азерцам з каляровымі фантанамі павіс банер пра беларускае мерапрыемства. Так, у гэты раз не было гаворкі пра нейкія падазроныя (у сувязі з палітычнай сітуацыяй) «замежныя» гешэфты, калі ўлады Сямятыч адхрышчваліся ад усяго, што беларускае, нават ад павятовага агляду фестывалю беларускай песні. А на Падляшшы некаторыя самаўрадаўцы выхалошчваюць усё, што нават словам беларускім пахне і старадаўнія беларускія народныя фэсты называюць... «патанцоўкамі пад лампіёнамі». Ну, праз горла ім не праходзіць, плакат загараецца ад сораму! А тут чакаў «Канцэрт вядомых, знакамітых беларускіх калектываў з Беласточчыны». Выключна з Падляшша — не толькі з над Нарвы, але і з над Буга. Мерапрыемства БГКТ падтрымлівае афіцыйна польскае Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі. Гледачы, якіх немалая купка сабралася на аграмадным амфітэатры (тут змесціцца пару тысяч гледачоў!), там дзе быў цянёк, бо спёка была за 30 градусаў, якія падыходзілі да ніўскага стала, дзе маглі атрымаць выданні і новыя ды старэйшы нумары нашага штотыднёвіка, падагульнілі: «Такая файная імпрэза, нібыта Сямятычы далучыліся, а чаму няма бургамістра, дырэктара цэнтра культуры?». Былі затое вядомыя дзеячы і аніматары культуры, якія, дарэчы, паяўляюцца на нашых беларускіх мерапрыемствах, як Мікалай Жабінскі — паэт і банкаўскі дзеяч, Галена Шчыгол — кампазітарка, мастачка, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF