Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.
У дарозе да Агія СафііГанна КАНДРАЦЮККалі знаёмы балгарын пачуў, што збіраюся ў Стамбул, ён толькі скрывіўся і сказаў: — Не быў і ніколі туды не паеду! Многія балгары менавіта ў такі спосаб камунікуюць сваю неахвоту для суседняй дзяржавы. І не дзіва, бо не так проста забыцца пра пяцьсот гадоў турэцкай няволі. — Ды навошта туды ехаць? — не хаваў ён скептыцызму. — Там жа адзін сціск і таўканіна, нічога больш няма. — А Агія Сафія? — Гэта залаты міф і боль галавы. — У сэнсе? — Тыя, што там былі, вярнуліся з плачам... * * * Мяне якраз вабіў залаты міф Агіі Сафіі, а прагу наведаць легендарную будоўлю яшчэ неверагодна падбівала «Візантыя» брытанскай даследчыцы Джудыт Герын (Judith Herrin). У кніжцы — гістарычная і ментальная панарама другога Рыма — з 330 па 1453 год, той залаты час Канстанцінопаля, дзе Агія Сафія была сэрцам імперыі. Для праваслаўных гэта крыніца і калыска духовага свету. Словам — усё, з чаго вырастаем і чым дыхаем! З’ездзіць у Стамбул намовіла мяне яшчэ дачка, якая даказала, што экскурсія з Балгарыі ў Стамбул надта карысная ў эканамічным сэнсе. Не, мы не хацелі купляць там золата і футры — як робяць гэта сучасныя турысты. Проста, за падобную экскурсію з Варшавы мы заплацілі б у чатыры разы больш за адны авіябілеты. За аднадзённую экскурсію са сняданкам, наведваннем мячэцяў і з незабыўным рэйсам па Басфоры мы заплацілі па сто еўра ад (...) |