Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.
Непазбежная платаУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧНадарылася неяк нядаўна пабываць у Варшаве. Сталіца Польшчы з яе велічэзнымі гмахамі ўпэўнена глядзіць у будучыню. Але асабіста мне, правінцыялу з дзяцінства, у вялікіх гарадах, кшталту Мінска ці Варшавы досыць дыскамфортна. А заблытанасць сталічных чыгуначных вакзалаў, якія перажываюць нейкія перманентныя рамонты, можа давесці недасведчанага чалавека да адчаю. У досыць гарачы дзень на стыку лета і восені вакзал Варшава-Гданьска з яго тлумам і натоўпамі падаўся сапраўдным пеклам. Але галоўнае адмоўнае ўражанне ад наведвання сталіцы было зусім не ад гэтага. За дзень актыўнага швэндання ў ваколіцах Варшавы-Цэнтральнай і па вуліцах горада толькі па адным разе давялося пачуць беларускую і ўкраінскую мовы. Затое паўсюль гучыць руская мова, якая ў Польшчы па ўжытку ўпэўнена становіцца другой пасля польскай. Асабліва прыкра, што носьбітамі расійшчыны ёсць найперш людзі, якія выехалі апошнія гады з Украіны і Беларусі. Рускамоўнае маўленне ўкраінцаў і беларусаў, дарэчы, істотна адрозніваецца. Новыя эмігранты нават не задумваюцца, што галёкаць на вуліцах еўрапейскіх гарадоў па-руску сёння ёсць нечым непрыстойным. Зразумела, што сама па сабе руская мова не можа быць злом. Але яна становіцца абсалютным негатывам у кантэксце тых «інтэграцыйных» і акупацыйных працэсаў, якія адбываліся яшчэ пры Савецкім Саюзе і працягнуліся ў палітыцы сённяшняй пуцінскай Расіі. На жаль, нават бальшыня змушаных эмігрантаў так (...) |