Ніва № 39 (3515), 24 верасня 2023 г.

«Курантам» 20 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Беларускі мужчынскі вакальны калектыў «Куранты», які займаецца ў Бельскім доме культуры, 9 верасня святкаваў 20-годдзе сваёй дзейнасці. Перад шматлікай публікай Бельшчыны і прыезджымі займальна і стройна выступілі мужчыны з «Курантаў» у канцэртнай зале БДК і на высокім мастацкім узроўні запрэзентавалі свой лепшы рэпертуар — аўтарскія творы з музыкай мастацкага кіраўніка Аліны Негярэвіч і апрацаваныя ёй народныя песні. На падмену мужчынам з Бельшчыны і Гайнаўшчыны выступілі гурты «Лайланд» і «Зорка» з Беластока і «Луна» з Парцава. Мужчын з «Курантаў» і іх мастацкага кіраўніка Аліну Негярэвіч з юбілеем павіншавалі шматлікія запрошаныя госці і асобы з публікі, якім асабліва падабаецца распісаны на мужчынскія галасы рэпертуар вядомага бельскага калектыву.

Калектыў «Куранты» ўвайшоў на сцэну з песняй «Добры вечар у хаце, дзе сёння свята». Дырэктар Бельскага дома культуры Альжбета Фіёнік, покі стала вітаць гасцей, запрапанавала хвілінай маўчання ўшанаваць памяць ініцыятара і заснавальніка гурта «Куранты» Паўла Лемеша, які нядаўна памёр пасля цяжкай хваробы і раней памерлых членаў калектыву — Анатоля Максімюка і братоў Пятра і Сцяпана Барона. Вядучая мерапрыемства Анна Бабік заказала першым твор — песню Аліны Негярэвіч на словы Віктара Шведа «Мая маленькая айчына». Затым «Куранты» праспявалі песні «Жоначкі», «Ой сівы конь бяжыць» і «Не вер каню ў дарозе».

— «Куранты» — беларускі мужчынскі калектыў, які (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF