Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.

Дзе выкоўвалі жалеза

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Пра такі праход думалася мне здаўна — ці можна дабрацца ў Мацейкаву Гару з усходу. Бо Мацейкава Гара знаходзіцца быццам у мяшку — у вёсачку толькі адна дарога: з захаду, ад Круглага Ляска. А ці можна неяк праехаць ці прайсці непасрэдна з боку Бандароў ці Юшкавага Груда — адтуль, да шашы паміж гэтымі апошнімі мясцовасцямі ў Мацейкаву Гару — быццам шапкай кінуць... Але...

Шапкай можна было б перакінуць цераз лугі, пасярэдзіне якіх працякае рачулка Руднік. Магчыма, што тыя лугі неяк непраходныя, можа там багна, а нават дрыгва. І таму здалося мне, што ў цяперашні час, калі доўга ўжо стаіць у нас засуха, самы добры момант разведаць, чаму цераз тыя лугі няма ніякай камунікацыі. Рашыў я прайсціся ў напрамку Мацейкавай Гары ад найбліжэйшай з усходняга боку мясцовасці — з Тайніцы-Дольнай. Можа той Руднік высах так, што можна будзе прайсці яго сухою нагою...

У Тайніцу-Дольную ад згаданай шашы паміж Юшкавым Грудом і Бандарамі каля чвэрці кіламетра. А сама вёска таксама даволі кароткая: можа крыху больш за сто метраў даўжыні вуліцы. І паколькі вёсачка невялічкая, то і крышку апаскі, ці ўдасца каго-небудзь сустрэць на так кароткай вулачцы. У пачатку вёскі сціплы цэментны крыж, на якім кірылічная дата яго ўстанаўлення — 1 чэрвеня 1911 года.

Пасярэдзіне вёсачкі вылучаецца запушчаная з выгляду хата з шыкарным ганкам, перад якой два загадкавыя драўляныя аб’екты — быццам дзве бочкі, быццам дзве борці ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF