Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.
Малевіч, Навасельскі, Свёндар: ці атрымаўся мастацкі эксперымент у іканапісе?Вольга СЯМАШКАКалі вам давядзецца ехаць праз вёскі Падляшша і паназіраць за вясковымі жыхарамі, то наўрад ці паспееце разгледзець твары людзей. Але вам кінуцца ў вочы ды запомняцца колер і форма сукенак, спадніц, нагавіц і паліто, кашуль, хвартухоў і хустак. Спадніца можа нагадваць звон або перавернутую варонку, а нагавіцы выглядаюць як драўляныя качалкі для цеста. Наогул жа, можна так проста і маляваць чалавека як набор рознакаляровых варонак і скалак. І можна нават не працаваць над выразам твару асобы, таму што важна толькі адно — прыемна ці непрыемна глядзець на ўсе гэтыя палкі-качалкі. А бывае і так: мастак малюе цела ад аднаго чалавека, а твар — ад другога. Але толькі адно застаецца нязменным: на карцінах заўсёды можна выдзеліць неба і поле, зямлю. Гэта нельга мяняць, каб у чалавека не пераблытаўся верх і ніз. Нязменнымі застаюцца і асноўныя колеры мастакоў — сіні, зялёны, чырвоны; як і базавыя — белы і чорны. Праз стагоддзі людзі намагаліся знайсці больш простыя шляхі для ўсяго, так і мастакі шукалі самыя простыя шляхі, каб стварыць радасць для вачэй чалавека. А вока чалавечае заўжды пераборлівае: шукае гармоніі, прапорцый, адразу бачыць, калі не там мазок нанесены. Вось у пошуках такой простасці і працаваў авангардны мастак-авангардыст Казімір Малевіч (1879-1939), які нарадзіўся ў Кіеве, у сям’і беларускага этнографа і фальклярыста Севярына (...) |