Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.

Рабіў усё для Беларусі

Сяргей ЧЫГРЫН

Даўно не наведваў вёску Гудзевічы Мастоўскага раёна. Але такая аказія нядаўна надарылася і я зноў у вёсцы са славутым дзяржаўным літаратурна-краязнаўчым музеем, які ў 1965 годзе заснаваў заслужаны работнік культуры, настаўнік Алесь Белакоз (1928-2016). 11 верасня Алесю Мікалаевічу спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння.

На вялікі жаль, вядомасць музея і яго слава ўжо не тыя. Гудзевічы і музей без Алеся Мікалаевіча неяк паблеклі, хаця сама вёска выглядае прыгожай і чыстай, асабліва яе Цэнтральная вуліца, дзе знаходзяцца школа, клуб, крамы, сельсавет, музей, цэнтр рамёстваў і г.д. Вяскоўцы, як і ўсе беларусы, недзе спяшаюцца, нешта робяць, працуюць. Гляджу на іх і прыгадваецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. Што ён сказаў бы, гледзячы на назвы крамаў у цэнтры вёскі? А гэта і „Чаровница”, і „Радуга”...

У цэнтры вёскі знаходзіцца кафэ „Пралеска”, дзе можна танна паабедаць. І абед даволі смачны. Настаўнікі, супрацоўнікі музея, сельсавета, госці вёскі часам забягаюць на абед. Усяго ў Гудзевічах сёння пражываюць каля 700 чалавек.

У 2012 годзе з вёскі Гудзевічы да мяне ў Слонім нечакана прыехалі некалькі чалавек і прывезлі шмат пакетаў розных дакументаў: лістоў, папер, ксеракопій, рукапісаў і г.д. Хлопцы былі з Мастоўшчыны і сказалі, што ўсе гэтыя тэчкі ад Алеся Мікалаевіча Белакоза, ён вам перадаў. У чым справа, навошта мне перадаў Алесь Мікалаевіч увесь свой творчы архіў — я не ведаў. Але вечарам таго ж (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF