Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.
Гайнаўскі пленэр разьбы па дрэве стаў традыцыяйАляксей МАРОЗПятнаццаты Міжнародны пленэр разьбы па дрэве, якога чатырнаццаць выпускаў адбылося ў Гайнаўцы ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах мінулага стагоддзя, пасля доўгага перапынку наладзілі мясцовыя беларусы — гайнаўскія мастакі Уладзімір Мусько і Віктар Кабац, а суарганізатарамі выступілі бургамістр Гайнаўкі і Гайнаўскі дом культуры. Камісарам першага пленэру і галоўным ініцыятарам яго аднаўлення быў Уладзімір Мусько, былы настаўнік і дырэктар Пачатковай школы № 2 у Гайнаўцы, родам з Мокрага, аўтар цікавай скульптуры і таксама аўтар і суаўтар краязнаўчых кніжак. Аднак перад шаснаццатым пленэрам ён смяротна захварэў. Віктар Кабац, нягледзячы на свой узрост, штогод стварае вялікія і арыгінальныя скульптуры і сёлета, у 88-гадовым узросце, такую разьбу выканаў. Яна вылучаецца сярод скульптур творцаў з Польшчы і Беларусі, якія пасля аднаўлення разьбярскіх пленэраў прымалі ў іх удзел. У сёлетнім дваццаць першым выпуску Гайнаўскага пленэру разьбы па дрэве цікавыя работы выканалі беларусы і палякі з Польшчы і мастачка з Украіны, якая зараз жыве ў Польшчы. — Міжнародны пленэр разьбы па дрэве ладзіўся ў шасцідзясятых і сямідзясятых гадах у Гайнаўцы дзякуючы прыхільнасці ўлад і падтрымцы жыхароў горада, а перш за ўсё дзякуючы дапамозе Гайнаўскага дрэваапрацоўчага прадпрыемства. Менавіта з за міжнароднага скульптурнага пленэру Гайнаўка стала слаўнай на ўсю Польшчу і набыла вядомасць сярод (...) |