Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.
Песня маленькага беларускага школьнікаВіктар САЗОНАЎКалі сонца ўстае, разам з ім падымуся на ранку, і пачну пакрысе рыхтавацца да школы чужой. Тата з мамай мае не паправяць на мне вышыванку, я не маю яе, як і школы не маю сваёй. Я малы беларус, у выгнанні ці дзе нарадзіўся, сваю мову вучыць я ж у школе нідзе не магу. За дарослых хаўрус, сваім сорамам я расплаціўся, што згубілі яны, то не ведаю ці зберагу. Ля партфеля майго разлажыў я не нашыя знакі, іх вучыць задалі, і я мовай чужою вучу. За зрачэнне свайго, пэўна добрыя ставяць адзнакі, і не ставяць калі, беларусам застацца хачу. Я маленькі яшчэ, ды свой шлях адчуваю наўкола, у заплечніку груз, той чужынскай няпраўды нясу. І куды пацячэ, з тым цяжарам жыццё пасля школы, будзе двойка ці туз, і ці знойдзе сваю паласу. Я дарослым скажу, наймацней за ўсё вырасці мару, каб па-іншаму жыць, і здабыць чаго мне не стае. І калісь раскажу, я нашчадкам пра невуцтва хмары, каб свайму навучаць, маглі дзетачак дзеці мае. Калі сонца ўстае, разам з ім падымуся на ранку, і пачну пакрысе рыхтавацца да школы чужой. Тата з мамай мае не паправяць на мне (...) |