Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.

Аддзяка за лёгкае жыццё

Міраслаў ГРЫКА

Будучыня Польшчы — размытая пляма на карце часу. Прынамсі, я так бачу. Унутраныя межы таго, што вызначае і грамадства, і адзінкі, губляюць сваю ўласцівую пераемнасць. Усё становіцца цякучым, расплывістым, няпэўным. Гэта датычыцца не толькі Канстытуцыі, вытрыбушанай цяперашняй уладай з рухаючай сілы, не толькі разбэшчанага (так!) гэтай уладай Канстытуцыйнага Трыбунала, які павінен быў ахоўваць канстытуцыйныя палажэнні як зрэнкі ў воку, але і грамадскага парадку, звычаяў і тонкай сферы каштоўнасцей ад яе франтальных паняццяў дабра і справядлівасці, праўды і хлусні. На жаль, сціранне гэтых межаў ужо закранула абсалютна ўсе бакі чалавечага існавання. Пачынаючы з усё больш брутальных выразаў не толькі палітычных элітаў, але і г.зв. вуліцы, праз рэзка ўзрастаючую патрабавальнасць грамадства, разбэшчанага сацыяльнымі прывілеямі на працягу васьмі гадоў, да душэўнай трывогі, якая праяўляецца ў слоўнай агрэсіўнасці або грамадзянскай абыякавасці. Сацыяльнымі пластырамі гэтую кроватачывую рану не заклеіш. Эканамічныя рэсурсы дзяржавы, незалежна ад улады, якая імі кіруе, не бясконцыя. Нягледзячы на гэта, партыі, усе без выключэння, якія ўдзельнічаюць у барацьбе за ўладу, даюць такія ж сацыяльныя абяцанні. Ад скарачэння працоўнага дня і цалкам аплачваных адпачынкаў да больш высокіх заробкаў, якія амаль не адпавядаюць магчымасцям бюджэту Францыі. Ад зніжэння ПДВ да бясплатных лекаў... У перадвыбарчым ажыятажы ніхто не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF