Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.
На адной дзіўнай планецеУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧСучасная цывілізацыя ўсё больш і часцей хваліцца сваімі тэхнічнымі дасягненнямі. Людзі імкнуцца выйсці за межы сваёй планеты і даследаваць, а потым асвоіць чужыя. Праўда, за апошнія 50 гадоў у гэтым кірунку чалавецтва не асабліва прасуналася. Праўдападобна, што нягледзячы на ўвесь імклівы рост і развіццё тэхналогій, магчымасці гэтыя ўсё ж досыць абмежаваныя. Больш таго, чалавецтва так і не можа глыбока спазнаць нават сваю Зямлю. Навука нібыта развіваецца, але так і не здольная прадказваць, прыкладам, землятрусы ды іншыя стыхійныя бедствы. У ноч на 9 верасня страшная катастрофа напаткала краіну Марока — у Атласкіх гарах, што на поўначы Афрыкі, здарыўся моцны землятрус — больш дзвюх тысяч чалавек загінула, такая ж колькасць паранена і пакалечана. Лічба ахвяр цэлы час расце. Ну і ніякія ні сейсмолагі, ні астролагі не змаглі прадбачыць такой прыроднай трагедыі. Ёсць тэорыя, паводле якой сцвярджаецца, што цела кожнага асобнага чалавека створана па падабенстве да ўсяго зямнога шарыка. І адпаведна наадварот. Калі ў чалавека душэўны разлад, парушана гармонія яго прыроды, ён пачынае хварэць — хвароба душы можа адбіцца на якой заўгодна частцы цела — ад пальца на назе да сэрца. І калі баліць хоць адна частка цела — баліць усяму целу. Так і з цэлай планетай Зямля. Паводле іншай тэорыі добрага на ёй заўсёды больш, чым кепскага — згодна з гэтым сцвярджэннем у адваротным разе яна не здолела б існаваць увогуле (...) |