Ніва № 38 (3514), 17 верасня 2023 г.

Свята без грыбоў, але з народнымі творцамі і музыкай

Уршуля ШУБЗДА

Калектывы з Польшчы і Беларусі, майстар-класы і падляшская кухня — так у Саколі, у суботу 9 верасня адзначылі «Свята грыба». Мерапрыемства прыцягнула сотні людзей, якія мелі нагоду пакаштаваць і купіць лакальныя прадукты. Ахвотных да шматлікіх конкурсаў не бракавала. Найбольш цяжкім было збіранне грыбоў за званне «Грыбнога ўладара». Насуперак сушы і сёлета знайшліся аматары паходу ў лес. Смельчакам дапамаглі леснікі і карты з пазначанымі муляжнымі грыбамі.

— Гэта чары персаналу Гміннага асяродка культуры. Маюць там шаптух і іншых працаўніц, якія ўмеюць так садзейнічаць, каб грыбы знайшліся, — сказаў ляснік з надлясніцтва Жэдня. — Найбольшай пагрозай лесу з’яўляюцца пажары, якія могуць выступаць у гэтым перыядзе, але самабытна яны не ўспыхваюць. Ходзячы па лесе, трэба зважаць, каб не зацярушыць агню. З-за засухі менш людзей і меншая небяспека пажараў. Нельга засмечваць, бо гэта вельмі дзіўнае, што ідзём праз лес, і бачым бутэлькі, банкі, смецце. Калі ўжо ідзеш у лес, то трэба ўсё, што прынеслі, забраць з сабою — прыбраць па сабе, па дзецях. Наступная справа — нельга нішчыць грыбніцу. Грыб выцінаем, выкручваем, а калі чагосьці не ведаем, то пакідаем гэта натуры.

«Свята грыба» ў Саколі прайшло пры гуках добрай музыкі. На сцэне выступілі падляшскія народныя гурты, а зоркай вечара быў «Гжэгож Купчык Acoustic”. Прыехаў таксама калектыў «Гуляй, Бульбаш!» з Мінска. Група (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF