Ніва № 37 (3513), 10 верасня 2023 г.

Сон пра Ялоўку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Прыснілася мне Ялоўка — можа таму, што там нядаўна быў, а можа неяк выпадкова. Калі такі сон, значыць, выпадае падацца за ім, у Ялоўку, зноў, цяпер віртуальна. А так папраўдзе, то прысніўся мне нейкі шыкарны альбом пра колішні горад у Ваўкавыскім павеце Навагрудскага ваяводства, у якім былі ўсялякія весткі пра мінулае таго горада, запар і са здымкамі. Сны ў прынцыпе забываюцца зараз пасля прабуджэння, гэтак жа было і з дэталямі згаданага акурат мною, аднак запомнілася мне фотка мураванай забудовы цэнтра, якая нагадвала не нашы гарады, а нейкія міжземнаморскія, парадку Іерусаліма ці Феса.

Калі нагадаўся мне Іерусалім, тады выпадае падацца ў той бок. І не выпадкова, бо ж значную частку насельніцтва былога нашага горада састаўлялі яўрэі. Была вытрымка з Вікіпедыі: «Першыя яўрэі з’явіліся ў Ялоўцы пад канец XVIII стагоддзя і пачаткова адносіліся да кагала ў Свіслачы». Нядаўна згадваны мною Павел Баброўскі ў сваёй манаграфіі Гродзенскай губерні прыблізна паўтаравяковай даўнасці, апісваючы гарады і мястэчкі губерні, адмыслова пра Ялоўку не згадваў; больш важныя яму былі іншыя мясцовасці. Але пра яўрэяў было, і то шмат...

«Шматлікасць яўрэйскага насельніцтва і яго аграмадны ўплыў на побыт і характар жыхароў Гродзенскай губерні схіляе нас пазнаёміцца з грамадскім значэннем жыдоў і з асаблівым характарам іх грамадскага і асабістага жыцця. Многа пісалася пра яўрэяў, жывучых у заходніх губернях і Польшчы. Але (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF